Амэрыканцы змагаюцца з наступствамі суровай зімы
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
06.01.2018 09:54
У некаторых мясцовасьцях тэмпэратура ўпала да мінус 37 градусаў ніжэй за нуль.
PAP/EPA/ALBA VIGARAY
Жыхары паўночна-ўсходняй часткі ЗША змагаюцца з наступствамі суровай зімы. У некаторых мясцовасьцях тэмпэратура ўпала да мінус 37 градусаў ніжэй за нуль.
У часе сьнегападаў, якія прайшлі над штатамі Нью-Джэрсі, Мэн і ваколіцамі Бостану, выпала амаль 30 сантымэтраў сьнегу. Хуткасьць ветру дасягала 113 кілямэтраў на гадзіну. Бура зьнішчыла многія лініі электраперадач. Каля 21 тысячы хатніх гаспадарак ня мае электрычнасьці.
У Бостане і Балціморы ў пятніцу былі зачыненыя школы. У іншых месцах урокі распачаліся з некалькігадзінным спазьненьнем.
Дарожныя службы расчышчаюць дарогі, але ўлады заклікаюць кіроўцаў адмовіцца ад паездак. Уладальнікаў дамоў, дзе перастала працаваць абаграваньне, заклікаюць перамясьціцца ў больш цёплыя памяшканьні.
Выключна суровая зіма ў ЗША прывяла да сьмерці прынамсі 10 чалавек. Мароз і сьнег дайшлі нават да Флёрыды.
Жыхары паўночна-ўсходняй часткі ЗША змагаюцца з наступствамі суровай зімы. У некаторых мясцовасьцях тэмпэратура ўпала да мінус 37 градусаў ніжэй за нуль.
У часе сьнегападаў, якія прайшлі над штатамі Нью-Джэрсі, Мэн і ваколіцамі Бостану, выпала амаль 30 сантымэтраў сьнегу. Хуткасьць ветру дасягала 113 кілямэтраў на гадзіну. Бура зьнішчыла многія лініі электраперадач. Каля 21 тысячы хатніх гаспадарак ня мае электрычнасьці. У Бостане і Балціморы ў пятніцу былі зачыненыя школы. У іншых месцах урокі распачаліся з некалькігадзінным спазьненьнем.

ав