На інданэзійскай высьпе Балі эвакуіраваныя 40 тысяч чалавек у сувязі з вывяржэньнем вулькану Агунг. Улады баяцца, што вывяржэньне паўторыцца і плянуюць эвакуіраваць чарговых 100 тысяч жыхароў. У раёне вулькану ўведзены самы высокі ўзровень небясьпекі.
Зона эвакуацыі ахоплівае тэрыторыю, разьмешчаную ў межах 10 км ад кратэра вулькана. Раней да эвакуацыі заклікалі жыхароў 5-8-кілямэтровай зоны. Многія жыхары ня хочуць пакідаць свае дамы з-за хатніх жывёл. У такіх выпадках улады могуць выкарыстаць прымус.
Акрамя таго, на востраве з-за вульканічнага попелу зачынены аэрапорт. У выніку з выспы ня могуць вылецець прыкладна 60 тысяч турыстаў. Плянуецца, што аэрапорт будзе зачынены да аўторка, аднак мясцовыя ўлады абяцаюць адсочваць сытуацыю і рэгулярна ўдакладняць магчымасьць адкрыцьця аэрапорта.
Над вульканам на вышыню 3,5 кілямэтраў падымаецца дым, а па яго баках абсыпаюцца скалы. У радыюсе 12 кілямэтраў чуваць выбухі. Узровень пагрозы ад вулькана павялічаны да максымальнага. У мінулую суботу адбылося другое за тыдзень вывяржэньне вулькана, вульканічны попел падняўся на вышыню больш за 1,5 км, засыпаўшы тонкім пластом бліжэйшыя населеныя пункты.

ав