Logo Polskiego Radia
Print

Гішпанія ня хоча адмяняць аўтаноміі Каталёніі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.10.2017 10:50
Кіраўнік гішпанскага ўраду патлумачыў, чаму ён прыняў рашэньне аб роспуску парлямэнта Каталёніі.
Прэм'ер-міністар Гішпаніі Марыяна РахойПрэм'ер-міністар Гішпаніі Марыяна РахойPAP/EPA/Juanjo Martin

Прэм'ер-міністар Гішпаніі Марыяна Рахой назваў рашэньне аб роспуску каталёнскага парлямэнта спробай вярнуцца да нармальнага стану спраў.
На прэс-канфэрэнцыі па выніках экстраннай нарады Рады міністраў кіраўнік гішпанскага ўрада заявіў, што ня хоча адмяняць аўтаномію Каталёніі ці неяк яе зьмяншаць.
«Як мы ўжо казалі, мы ня хочам адмяніць аўтаномію ці яе абразаць, мы хочам як мага хутчэй вярнуцца да нармальнага функцыянаваньня, на аснове закона, аднавіць легальнасьць інстытутаў, вярнуць каталёнцам іх голас. Таму я інфармую вас, што я сёньня распусьціў парлямэнт, новыя выбары ў гэтым аўтаномным рэгіёне адбудуцца 21 сьнежня», – адзначыў Рахой.
Паводле яго слоў ён вырашыў «як мага хутчэй абʼявіць свабодныя, чыстыя й законныя выбары, каб аднавіць дэмакратыю».
Парлямэнт Каталёніі 27 кастрычніка прыняў рэзалюцыю аб незалежнасьці рэгіёна.
У адказ на гэта Сэнат Гішпаніі зацьвердзіў прымяненьне 155-га артыкулу Канстытуцыі, якая дазваляе ўвесьці прамое кіраваньне гішпанскіх уладаў у рэгіёне. Прэмʼер Гішпаніі Марыяна Рахой атрымаў дабро на адхіленьне ад пасад членаў жэнэралітэта, роспуск парлямэнта аўтаномнай супольнасьці й правядзеньне датэрміновых выбараў у Каталёніі 21 сьнежня.

Прэм'ер-міністар Гішпаніі Марыяна Рахой назваў рашэньне аб роспуску каталёнскага парлямэнта спробай вярнуцца да нармальнага стану спраў.

На прэс-канфэрэнцыі па выніках экстраннай нарады Рады міністраў кіраўнік гішпанскага ўрада заявіў, што ня хоча адмяняць аўтаномію Каталёніі ці неяк яе зьмяншаць.

«Як мы ўжо казалі, мы ня хочам адмяніць аўтаномію ці яе абразаць, мы хочам як мага хутчэй вярнуцца да нармальнага функцыянаваньня, на аснове закона, аднавіць легальнасьць інстытутаў, вярнуць каталёнцам іх голас. Таму я інфармую вас, што я сёньня распусьціў парлямэнт, новыя выбары ў гэтым аўтаномным рэгіёне адбудуцца 21 сьнежня», – адзначыў Рахой.

Паводле яго слоў ён вырашыў «як мага хутчэй абʼявіць свабодныя, чыстыя й законныя выбары, каб аднавіць дэмакратыю».

Парлямэнт Каталёніі 27 кастрычніка прыняў рэзалюцыю аб незалежнасьці рэгіёна.
У адказ на гэта Сэнат Гішпаніі зацьвердзіў прымяненьне 155-га артыкулу Канстытуцыі, якая дазваляе ўвесьці прамое кіраваньне гішпанскіх уладаў у рэгіёне.

Прэмʼер Гішпаніі Марыяна Рахой атрымаў дабро на адхіленьне ад пасад членаў жэнэралітэта, роспуск парлямэнта аўтаномнай супольнасьці й правядзеньне датэрміновых выбараў у Каталёніі 21 сьнежня.

корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт