Турцыя намераная купіць расейскія С-400
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
13.10.2017 18:20
Масква й Анкара разважаюць пра сумесную вытворчасьць гэтых комплексаў.
Зэнітная ракетная сыстэма С-400 «Триумф»www.mil.ru
Прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што з плянаванай закупкай расейскіх супрацьпаветраных комплексаў С-400 «няма ніякіх праблемаў». Больш за тое, вядуцца перамовы па набыцьці сыстэмы С-500.
У чацьвер, камэнтуючы для прэсы вынікі сваёй замежнай палітыкі, Эрдаган заявіў, што падчас першага этапу закупкі С-400 сумеснага выпуску супрацьпаветраных комплексаў з Расеяй ня будзе. Аднак на другім этапе, «калі дазволіць Алах, будуць прынятыя крокі па сумеснай вытворчасьці».
Турцыя зьяўляецца краінай-удзельніцай NATO. Згодна з інфармацыяй расейскага Мінабароны С-400 здольны зьнішчаць крылатыя ракеты і самалёты на адлегласьці ў 400 кілямэтраў, а балістычныя цэлі, якія ляцяць з хуткасьцю 4,8 км/сэк. – на адлегласьці ў 60 кілямэтраў. Расея плянуе прадаваць гэтыя комплексы ў Кітай і Саудаўскую Аравію.
IAR/ап