Logo Polskiego Radia
Print

Брытанец прысуджаны да турмы за барацьбу ў Данбасе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.07.2017 13:02
Гэта першы крымінальны працэс у Вялікабрытаніі датычны ўдзелу ва ўзброеным канфлікце ва Ўкраіне.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Брытанец прысуджаны да турмы за барацьбу ў Данбасе
Гэта першы крымінальны працэс у Вялікабрытаніі датычны ўдзелу ва ўзброеным канфлікце ва Ўкраіне.
41-гадовы брытанец Бэнджамін Стымсан, які далучыўся да прарасейскіх сэпаратыстаў ва Ўкраіне, быў прысуджаны ў пятніцу ў Манчэстэры да пяці гадоў і чатырох месяцаў турэмнага зьняволеньня за тэрарыстычную дзейнасьць.
У жніўні 2015 году брытанец паехаў у Маскву, а затым нелегальна перабраўся на ўсход Украіны, дзе ўступіў у групоўку, якая змагалася з украінскімі ўрадавымі сіламі.
Мужчына вярнуўся ў Вялікабрытанію ў лістападзе 2015 году, дзе быў затрыманы ў аэрапорце Манчэстэра. Ён прызнаўся ў падтрымцы іншых асобаў у ажыцьцяўленьні тэрарыстычных актаў.
Суд узяў пад увагу факт, што абвінавачаны асабіста ня ўдзельнічаў у баявых дзеяньнях.
Кіраўнік антытэрарыстычнай паліцыі на паўночным захадзе Брытаніі Рас Джэксан выказаў надзею, што пакараньне Стымсана стане папярэджаньнем „для ўсіх, хто разглядае пытаньне аб далучэньні да бакоў узброеных канфліктаў”.
Гэта першы крымінальны працэс у Вялікабрытаніі датычны ўдзелу ва ўзброеным канфлікце ва ўсходняй частцы Ўкраіны.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт