Віктара Януковіча будуць судзіць завочна
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        29.06.2017 15:25
                    
                                 
                
                
                    Экс-галава Ўкраіны абвінавачваецца ў дзяржаўнай здрадзе.
                
                
                    
                        
youtube.com/screen
                     
                
                
                
               
                
                         Кіеўскі суд прыняў рашэньне аб завочным разглядзе справы супраць былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча. Экс-галава дзяржавы абвінавачваецца ў дзяржаўнай здрадзе.
Такім чынам суд не прыняў да ўвагі заяву абароны аб прычынах няяўкі Януковіча  на паседжаньне, якая тлумачылася пагрозай жыцьцю былога прэзыдэнта, і  задаволіў хадайніцтва абвінавачаньня. Суд таксама адмовіўся ад прапановы  адвакатаў Януковіча, каб былы прэзыдэнт прымаў удзел у працэсе па відэасувязі.
Адвакаты падалі скаргу ў суд на такую пастанову, бо лічаць, што яна парушае права Януковіча на абарону. Аднак, паводле словаў судзьдзі-старшыні, рашэньне абскарджаньню не падлягае.
Суд абвясьціў перапынак па справе Януковіча да 6 ліпеня
вс