Грэцыю затапіў дождж і засыпаў сьнег
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
30.11.2016 11:51
На грэцкай высьпе Закінтас на шэсьць месяцаў уведзена надзвычайнае становішча.
Наступствы дажджу ў Атэнах.Photo: EPA/PANTELIS SAITAS
Праліўныя дажджы й град, якія прайшлі ў апошнія дні ў Грэцыі, сталі прычынай вялікіх матэрыяльных стратаў. Надзвычайнае становішча будзе ўведзена таксама на высьпе Лесбас.
На папулярным турыстычным востраве Закінтас былі затопленыя многія дарогі, турыстычныя раёны й сельскагаспадарчыя ўгодзьдзі. Вада трапіла таксама ў некаторыя жылыя будынкі і гасьцініцы. З панядзелка зачыненыя школы.
Лівень нанёс вялікія страты таксама ў некаторых раёнах выспы Крыт: былі зьнішчаны многія сельскагаспадарчыя культуры, асабліва аліўкавыя дрэвы.
Затопленыя таксама некаторыя лягеры для мігрантаў у паўночнай Грэцыі. Асабліва ў цяжкім становішчы бежанцы, якія жывуць у палатках.
У сваю чаргу з-за першага сьнегу, які выпаў у апошні дзень у паўночнай і цэнтральнай Грэцыі, сёньня зачыненыя некаторыя школы. У некаторых месцах, у асноўным у раёне горада Салонікі, кіроўцы павінны накладваць ланцугі на колы.
яс