Logo Polskiego Radia
Print

Акуркі – бяда пляжаў у Грэцыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.08.2016 17:19
Ва ўсім сьвеце ад 19% да 38% сьмецьця на пляжах - менавіта акуркі.
Photo: pixabay.com

На грэцкіх пляжах кожны год камунальныя службы зьбіраюць больш за 2,5 тысячы тонаў недакуркаў. Акцыі па прыбіраньні пляжаў арганізоўваюць таксама мясцовыя органы ўлады, школы й розныя грамадзкія асацыяцыі, якія інфармуюць турыстаў пра шкоднасьць такога сьмецьця.

Арганізацыя „Life Ammos”, якая на працягу многіх гадоў зьбірае недакуркі на грэцкіх пляжах, зьвяртае ўвагу на маштаб праблемы. „Часам на адзін квадратны мэтар выпадае нават па 110 недакуркаў”, - кажа прадстаўніца арганізацыі. Яна нагадвае, што недакуркі ўтрымліваюць розныя шкодныя хімічныя рэчывы, якія забруджваюць навакольнае асяродзьдзе й зьяўляюцца пагрозай для здароўя людзей і жывёлаў.

Арганізацыя „Life Ammos” надае вялікую ўвагу распаўсюджваньню адпаведнай інфармацыі сярод дарослых і дзяцей. Цягам апошніх сямі гадоў ейныя актывісты праводзяць інфармацыйныя кампаніі на гэтую тэму ў грэцкіх школах. „Вопыт паказвае, што не кідаць акуркі вучаць не бацькі дзяцей, але наадварот - дзеці бацькоў”, - зазначае валянтэры.

Ва ўсім сьвеце ад 19% да 38% ад агулу сьмецьця на пляжах гэта менавіта недакуркі цыгарэтаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт