Logo Polskiego Radia
Print

Расейскія пілёты ў Сырыі зладзілі авіяшоў (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.07.2016 10:38
Пілёты Ка-52 "Алігатар" выканалі некалькі манэўраў перад адпачывальнікамі ў Латакіі.
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjnewww.flickr.com/Sergey Vladimirov

Пілёты ўдарнага верталёта Ка-52 "Алігатар" ВПС Расеі павіталі адпачываючых на пляжы ў Латакіі, выканаўшы некалькі манэўраў на звышмалых вышынях, паведамляе «Корреспондент».

Як бачна на відэа, верталёт зьдзівіў адпачывальнікаў манэўрамі, выклікаўшы захапленьне гледачоў. Відэазапіс выклалі ў Youtube.

Мі-28Н і Ка-52 былі ўпершыню заўважаныя ў Сырыі на кадрах, паказаных расейскімі тэлеканаламі 16 сакавіка. Аб іх адпраўцы ў Сырыю да гэтага афіцыйна не паведамлялася.

Ударныя верталёты Мі-28Н і Ка-52 – адны з самых сучасных у сьвеце. Канструкцыі характарызуюцца шматлікімі сучаснымі вырашэньнямі. Напрыклад, Напрыклад, на верталёце Ка-52 як адзіным у сьвеце ўсталяваныя катапульты, якія, так як у самалёце, дазваляюць пілётам пакінуць падбітую машыну.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт