Ангеле Мэркель забаранілі лётаць на верталётах Airbus
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
04.06.2016 08:21
Такое рашэньне было прынятае пасьля авіякатастрофы аналягічнай грамадзянскай мадэлі ў Нарвэгіі.
Eurocopter (Airbus) AS532U2, German Airforce VIP Helicoptercommons.wikimedia.org/Cougarnaut/CC BY-SA 3.0
Міністэрства абароны Нямеччыны забараніла выкарыстоўваць для паездак канцлера краіны Ангелы Мэркель тры ваенныя верталёты Airbus Cougar AS532. Такое рашэньне было прынятае пасьля авіякатастрофы аналягічнай грамадзянскай мадэлі ў Нарвэгіі.
Германія выкарыстоўвае тры мадыфікаваныя вэрсіі верталёта Cougar AS532 для ўрадавых і дзяржаўных мэтаў. Паводле ваеннага ведамства ФРГ, да заканчэньня расьсьледаваньня катастрофы яны ня будуць выкарыстоўвацца.
Раней Эўрапейскае агенцтва па бясьпецы палётаў (EASA) прыпыніла палёты верталётаў Airbus H225 LP і AS332 L2 Super Puma з-за дэфэкту ў канструкцыі.
Верталёт Airbus H225 Super Puma разьбіўся 29 красавіка непадалёк ад другога найбуйнейшага ў Нарвэгіі горада Бэрген. Вядома, што ён накіроўваўся ў аэрапорт горада з нафтагазаздабываючай плятформы Gullfaks B (яе апэратарам зьяўляецца нарвэская дзяржаўная кампанія Statoil). На борце транспартнага сродку знаходзіліся 13 чалавек: брытанец, італьянец і 11 нарвэжцаў.
lenta.ru/вс