Logo Polskiego Radia
Print

Першую прэмію фонду Нямцова прысудзілі Льву Шлосбэргу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.05.2016 15:33
Прэмія будзе ўручаная выдаўцу газэты „Пскоўская губэрня” ў Боне 12 чэрвеня.
Photo: stephan-roehl.de/Heinrich-Böll-Stiftung/flickr.com/Commercial use allowed

Першую прэмію фонду Барыса Нямцова атрымае экс-дэпутат Пскоўскага заканадаўчага сходу выдавец газэты „Пскоўская губэрнія” Леў Шлосбэрг, паведаміў кіраўнік рады фонду Ўладзімір Кара-Мурза-малодшы.

Фонд Барыса Нямцова ўручае прэмію за мужнасьць у адстойваньні каштоўнасьцяў свабоды й дэмакратыі ў Расеі.

Усяго на прэмію прэтэндавалі 45 чалавек. Пяцёра фіналістаў былі адабраны з дапамогай галасаваньня на сайце „Новай газэты”.

У жніўні 2014 году Леў Шлосбэрг апублікаваў расьсьледаваньне аб гібелі пскоўскіх дэсантнікаў, якія маглі быць забітыя ва Ўкраіне. Пасьля публікацыі матэрыялу на Шлосбэрга быў зьдзейсьнены напад.

Прэмія будзе ўручана Льву Шлосбэргу ў Боне 12 чэрвеня.

Нагадаем, Фонд Барыса Нямцова зарэгістраваны дачкой палітыка Жаннай Нямцовай. Арганізацыя пачала працу ў Нямеччыне ў лістападзе 2015 году.

Палітык Барыс Нямцоў быў забіты ў Маскве ў канцы лютага 2015 году. Па справе аб забойстве арыштаваныя пяць чалавек, сярод іх - былы служачы батальёна „Поўнач” Заур Дадаеў. Сьледзтва лічыць арганізатарам забойства Руслана Мухудзінава, памочніка Руслана Герэмеева ў батальёне „Поўнач”.

meduza.io/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт