Logo Polskiego Radia
Print

Былы эсэсавец з Аўшвіц прадстане перад судом

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.02.2016 21:04
„Ён сьвядома дапамагаў у забойстве”.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Суд у горадзе Ханаў у Нямеччыне (зямля Гесэн) санкцыянаваў пачатак судовага працэсу супраць 93-гадовага мужчыны. Былы эсэсавец з нацысцкага канцлягера Аўшвіц адкажа за саўдзел у злачынствах.

Пракурор абвінавачвае былога ахоўніка ў тым, што ён дапамагаў у забойстве падчас службы ў канцлягеры. Паводле абвінаваўчага заключэньня ён дапамагаў прыняць у лягеры тры транспарты вязьняў з Бэрліна, Францыі й Нідэрляндаў, зь якіх больш за тысячу былі забітыя адразу пасьля прыбыцьця ў лягер.

Абвінавачаны мужчына ў 1942 годзе добраахвотна ўступіў у атрады СС й цягам васьмі месяцаў служыў ахоўнікам у Аўшвіц.

У лютым 2014 году у Нямеччыне ў дамах 14 чалавек, падазраваных у ваенных злачынствах, былі праведзеныя вобшукі. Мужчына з гораду Ханаў зьяўляецца адным зь іх.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт