Logo Polskiego Radia
Print

У Гаазе будзе заснаваны новы трыбунал па злачынствах у Косаве

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.01.2016 17:03
Паводле МЗС Нідэрляндаў, трыбунал пачне працу ў гэтым годзе.
flickr.com

У Гаазе будзе сфарміраваны спэцыяльны суд, які зоймецца разглядам ваенных злачынстваў, учыненых падчас вайны ў Косаве.

„Суд будзе разглядаць сур'ёзныя злачынствы, якія былі зьдзейсьнены з 1999 па 2000 гады прадстаўнікамі Арміі вызваленьня Косава супраць этнічных меншасьцяў і палітычных апанэнтаў”, - паведамілі ў МЗС Нідэрляндаў.

Трыбунал пачне працу ў гэтым годзе. Яго стварэньне будзе прафінансаванае за сродкі зь бюджэту ЭЗ.

bbc.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт