У Грэцыі польскія памежнікі правяраюць уцекачоў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
08.01.2016 19:26
У Грэцыі афіцэры Памежнай службы ўдзельнічаюць у праверцы бежанцаў, выбраных да пасяленьня ў Польшчы.
Супрацоўнік паліцыі Грэцыі з нарукаўным знакам FrontexRock Cohen/flickr.com
У Грэцыі група польскіх афіцэраў Памежнай службы ўдзельнічае ў працэсе праверкі бежанцаў, выбраных да пасяленьня ў Польшчы. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў і адміністрацыі краіны.
Згодна з ранейшымі абавязацельствамі Варшавы, першая група ўцекачоў, у асноўным сырыйскіх бежанцаў, павінна неўзабаве прыбыць у Польшчу. У цэлым Польшча павінна прыняць 7 тыс. бежанцаў на працягу двух гадоў.
МУС Польшчы падкрэсьлівае, што краіна ня прыме асоб, якіх нельга ідэнтыфікаваць, або якія не адпавядаюць прынятым крытэрам.
З чацьвярга ў Грэцыі знаходзіцца група 25 польскіх памежнікаў у рамках апэрацыі Эўрапейскага агенцтва па ахове зьнешніх межаў ЭЗ Frontex, якія дапамагаюць Афінам справіцца з плыньню мігрантаў.
У лютым заплянаваны выезд чарговых польскіх памежнікаў, а трэцяя група адбудзе ў сакавіку.
вс