У грэцкіх аптэках не хапае вакцын і антыбіётыкаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        14.10.2015 12:12
                    
                                 
                
                
                    Грэцкая праблема паўплывае на цэлую Эўропу.
                
                
                    
                        
Flickr/jayant0v
                     
                
                
                
               
                
                         У грэцкіх аптэках не хапае вакцын для малых дзяцей, а таксама некаторых антыбіётыкаў. Фармацэўтычныя канцэрны ў сувязі з эканамічнымі праблемамі ў Грэцыі абмяжоўваюць пастаўкі лекаў. Фармацэўты папярэджваюць, што праблема адсутнасьці вакцын закране ўсю Эўропу.
Не хапае прышчэпак супраць адзёру, краснухі й поліяміэліту. Грэцкія фірмы абмяжоўваюць вытворчасьць з увагі на адсутнасьць наяўных на рынку. У сваю чаргу абмежаваньні ў руху капіталу прычыняюцца да абмежаваньня імпарту замежных лекаў.
Фармацэўты тлумачаць, што па прычыне дзіры ў бюджэце ўлады хочуць выдаваць менш грошай на фінансаваньне лекаў. Таму паніжаюць іх кошты. Гэта ў сваю чаргу не карысна замежным кампаніям, якія ня хочуць прадаваць свае лекі ў Грэцыю.
Грэцкія фармацэўты ацэньваюць, што ў бліжэйшыя месяцы праблема адсутнасьці лекаў паглыбіцца, паколькі расьце доўг дзяржавы фармацэўтычным кампаніям.
ав