Logo Polskiego Radia
Print

Хрысьціяне ў Сырыі раззлаваныя заявамі РПЦ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.10.2015 16:55
У хрысьціянстве ня можа быць сьвятой вайны, нагадваюць сырыйскія біскупы.
Foto: Wikimedia Commons

Сырыйскія хрысьціяне абураныя заявамі кіраўніцтва Рускай праваслаўнай царквы ў падтрымку расейскай інтэрвэнцыі ў іх краіне.

Асабліва ўсхвалявала іх выказваньне кіраўніка сынадальнага аддзела па ўзаемадзеяньні царквы й грамадзтва Маскоўскага патрыярхату протаіерэя Ўсевалада Чапліна, які авіяўрады ВПС Расеі назваў „часткай сьвятой вайны”. Сьвятар таксама падкрэсьліў, што Расея заўсёды іграла „асаблівую ролю” на Блізкім Усходзе.

Сырыйскі біскуп Ільяс Тума заявіў, што ,,ў хрысьціянстве ня можа быць сьвятой вайны, незалежна ад таго, згодны нехта з гэтым ці не”.

У сваю чаргу сьвятар Ісьпірыдон Танус заявіў у інтэрвію сайту „Suriyat”, што Расея гуляе з агнём. „Пакутнікі ў нашай царкве ня стануць мучанікамі вайны, яны - ахвяры вайны”, - дадаў сырыйскі сьвятар

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт