Крывавы тэракт у Эгіпце
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
10.06.2015 14:51
Улады запэўніваюць, што турысты не пацярпелі.
Улады Эгіпту запэўніваюць, што ні адзін замежны турыст не пацярпеў у выніку сёньняшняга тэракту ў Карнаку.
У сваю чаргу параненыя былі чатыры эгіпцяне. Сярод іх гандляры зь мясцовага базару й паліцыянты.
Тэракт адбылося на стаянцы каля мясцовых храмаў, якія карыстаюцца вялікай папулярнасьцю сярод турыстаў.
Адзін з тэрарыстаў-самагубцаў загінуў, прыводзячы ў дзеяньне выбуховае прыстасаваньне. Двух іншых застрэлілі паліцыянты.
Пакуль у арганізацыі тэракту ніхто не прызнаўся.
аз