Logo Polskiego Radia
Print

Украіна: штаб паведамляе пра страты

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.02.2015 16:00
Прэс-сакратар штабу АТА: чыгуначны вузел у Дэбальцаве ўжо не існуе.
EPA/ANASTASIA VLASOVA EPA/ANASTASIA VLASOVA

Прадстаўнікі ўкраінскага штабу антытэрарыстычнай апэрацыі (АТА) паведамілі, што цягам апошніх сутак загінулі 14 украінскіх жаўнераў, а 172 былі параненыя. Пасьля вывада ўкраінскіх войскаў з гораду Дэбальцава на ўсходзе Ўкраіны па-ранейшаму адбываюцца сутыкненьні з сэпаратыстамі, у тым ліку ў Марыупалі й ля аэрапорта Данецка.

Учора горад Дэбальцава пакінулі 2,5 тысячы ўкраінскіх жаўнераў.

Прэс-сакратар штабу АТА Андрэй Лысенка заявіў, што баевікі ўвайшлі ў Дэбальцава. Горад амаль цалкам разбураны.

„Стратэгічны чыгуначны вузел у Дэбальцаве ўжо не існуе, гэта выглядае як паверхня Месяца, усё разбурана: рэйкі, цягнікі, будынак станцыі”, - напісаў Лысенка.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт