Logo Polskiego Radia
Print

Міхаіл Гарбачоў удзельнічае ў адзначэньні 25-годзьдзя падзеньня Бэрлінскага муру

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.11.2014 14:11
У Нямеччыне пачынаюцца трохдзённыя ўрачыстасьці.

/

У Нямеччыне пачынаюцца трохдзённыя памятныя мерапрыемствы з нагоды 25-й гадавіны падзеньня Бэрлінскага муру - аднаго з сымбаляў „халоднай вайны”.

У рамках мерапрыемстваў канцлер Ангела Мэркель узначаліць цырымоніі ў памяць пра тых, хто быў забіты пры спробе ўцёкаў з Усходняй Нямеччыны.

У мерапрыемствах з нагоды 25-й гадавіны падзеньня Бэрлінскага муру будзе ўдзельнічаць таксама былы прэзыдэнт Савецкага Саюза Міхаіл Гарбачоў. У Бэрліне ён наведае Чэкпойнт Чарлі - былы памежны кантрольна-прапускны пункт на Фрыдрыхштрасэ, створаны пасьля падзелу горада сьцяной у 1961 годзе.

Сярод іншых заплянаваных мерапрыемстваў - прызначаны на 9-га лістапада сьвяточны фэстываль у сталіцы аб’яднанай Нямеччыны, на якім, як чакаецца, пабываюць сотні тысяч людзей.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт