Кірыл: Царква ня ўмешваецца ў падзеі ва Ўкраіне
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        01.05.2014 11:00
                    
                                 
                
                
                    „Царква не павінна займацца нейкімі палітычнымі інтарэсамі”, - сказаў праваслаўны патрыярх.
                
                
                    
                        
fot. Wikipedia/CC/Serge Serebro 
                     
                
                
                
               
                
                          Руская Праваслаўная Царква ня ўмешваецца ў падзеі ва Ўкраіне. Аб гэтым запэўніў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.
„Царква павінна займацца людзьмі, а не падтрымкай нейкіх палітычных інтарэсаў”, - сказаў праваслаўны іерарх падчас паседжаньня Маскоўскага Праваслаўнага савета.
Маскоўскі патрыярх запэўніў, што царква не займалася палітыкай і не намераваецца гэтага рабіць цяпер. „Царква павінна быць вышэй за ўсе паядынкі ды павінна захаваць свой мірны характар", - сказаў Кірыл.
У той жа час іерарх заклікаў ўкраінскіх і расейскіх сьвятароў праводзіць пастырскую місію, якая будзе спрыяць працэсу прымірэньня. Кірыл адзначыў, што царква адкрытая для ўсіх людзей, незалежна ад іх палітычных поглядаў, таму яна не павінна мець ворагаў.
аз