Logo Polskiego Radia
Print

Бэрлюсконі прысуджаны да года грамадзкіх прац

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 15.04.2014 17:33
Італьянскі суд прысудзіў Бэрлюсконі да года грамадзкіх прац.

(fot.
(fot. PAP/EPA/NICOLAS MAETERLINCK)

Судзьдзёўская камісія адмысловага трыбуналу ў Міляне прысудзіла былога прэм’ер-міністра Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі да года грамадзка карысных прац, паведамляе Agence France-Presse.

Палітык з гэтага часу абмежаваны ў перамяшчэньні, а таксама мусіць прытрымлівацца каменданцкай гадзіны. Суд адмовіўся ўзяць былога прэм’ера пад хатні арышт.

Назва арганізацыі, у якой Бэрлюсконі трэба будзе працаваць на карысьць грамадзтву, абвесьцяць бліжэйшым часам. Раней італьянскія СМІ паведамілі, што адвакаты Бэрлюсконі зьвярнуліся да суду з просьбай дазволіць іх падабароннаму раз у тыдзень працаваць у доме для састарэлых.

У жніўні 2013 Бэрлюсконі быў прысуджаны да чатырох гадоў турэмнага зьняволеньня за махінацыі з падаткамі. Бэрлюсконі, аднак, падпадае пад амністыю, ягонае пакараньне зьмякчылі да года пазбаўленьня волі. З увагі на ўзрост — у верасьні 2014 г. палітыку споўніцца 78 гадоў — турэмнае заключэньне замянілі грамадзкімі працамі.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт