Расейцы вызвалілі апошняга актывіста „Greenpeace”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
28.11.2013 17:20
Усе 30 актывістаў абвінавачаныя ў хуліганстве. Ім пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі.
Апошні акрывіст міжнароднай экалягічнай арганізацыі „Greenpeace”, затрыманы на Баранцавым моры, атрымаў дазвол выйсьці на волю пад залог.
Рашэньне па справе аўстралійца Коліна Расэла прыняў суд у Санкт-Пецярбургу.
Дзесяць дзён таму суд пастанавіў падоўжыць арышт Расэла на тры месяцы, аднак яго адвакаты пасьпяхова аспрэчылі гэтае рашэньне. Раней пад залог сьледчыя ізалятары пакінулі 29 іншых актывістаў „Greenpeace”, у тым ліку паляк - Томаш Дзямяньчук.
Усе 30 актывістаў абвінавачаныя ў хуліганстве. Ім пагражае да сямі гадоў пазбаўленьня волі.
18 верасьня актывісты міжнароднай экалягічнай арганізацыі „Greenpeace” спрабавалі прабрацца з судна „Arctic Sunrise” на буравую плятформу канцэрну „Газпром”. Такім чынам, яны хацелі запратэставаць супраць здабычы нафты ў Арктыцы.
Актывісты былі затрыманыя расейскай берагавой аховай.
Першапачаткова іх абвінавацілі ў пірацтве. Канчаткова іх будуць судзіць за хуліганства.
аз