Міжнародная дапамога Філіпінам
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
14.11.2013 15:52
З цэлага сьвету на зьнішчаныя тайфунам Філіпіны трапляюць прадукты харчаваньня, вада й лекі.
EPA
Пасьля гіганцкай трагедыі - агромная дапамога. З цэлага сьвету на зьнішчаныя тайфунам Філіпіны трапляюць прадукты харчаваньня, вада й лекі. Аднак не абыходзіцца без праблем з дастаўкаю.
У напрамку Філіпін плыве амэрыканскі авіяносец “Джордж Вашынгтон”. На яго борце знаходзяцца ключавыя для выратавальнай акцыі верталёты. У рэгіёне таксама знаходзіцца брытанскі ваенны карабель.
Азіяцкі банк разьвіцьця прызначыў на дапамогу 23 мільёны даляраў і абяцаў 500 мільёнаў даляраў пазыкі. Аўстраліі выслала лекараў і бочкі з вадою, Японія – намёты й коўдры. Дзясяткі мільёны даляраў агулам прызначылі Арабскія Эміраты, ЗША, Вялікабрытанія, Эўракамісія.
Аднак ёсьць праблемы з пастаўкаю дапамогі. Урад Філіпін пераконвае, што робіць усё магчымае. “Беручы пад увагу тое, праз што мы прайшлі, то сытуацыя не зусім трагічная. Гэта найбуйнейшая лягістычная апэрацыя, якую мы калі-небудзь арганізоўвалі”, - казаў BBC дарадчык урада Рэнэ Альмэндрас. У краіне аднак гавораць пра марадзёраў і змаганьні за ежу. Амаль тыдзень пасьля тайфуна тысячы людзей застаюцца без дапамогі.
ав