Летува: Бяляцкага могуць узнагародзіць прэміяй Свабоды
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        30.10.2013 08:15
                    
                                 
                
                
                    Прэмію ўручаюць за ўнёсак у абарону правоў чалавека й разьвіцьцё дэмакратыі.
                
                
                    
                        
fot. Wikipedia/Albertus teolog, GNU Free Documentation License
                     
                
                
                
               
                
                          У Летуве абмяркоўваюць магчымасьць прысуджэньня беларускаму палітвязьню Алесю Бяляцкаму прэміі Свабоды. З такой прапановай да камісіі па прэміі зьвярнуліся Фонд падтрымкі грамадзянскай абароны й Таварыства беларускай культуры ў Леутве.
Прэміяй Свабоды ўзнагароджваюць з мэтай адзначыць дасягненьні асоб і арганізацый і іх унёсак у абарону правоў чалавека, разьвіцьцё дэмакратыі, заахвочваньне міждзяржаўнага супрацоўніцтва ў барацьбе за свабоду самавызначэньня й сувэрэнітэт народаў Усходняй і Цэнтральнай Эўропы.
Прэмію памерам 5 тыс. эўра летувіскі Сэйм заснаваў 15 верасьня 2011 года, прыняўшы спэцыяльны закон.
Першая прэмія Свабоды была прысуджана актыўнаму барацьбіту за волю й дэмакратыю, абаронцу правоў чалавека расейскаму дысыдэнту Сяргею Кавалёву.
Прэмія 2012 года была ўручана былому савецкаму дысыдэнту кіраўніку летувіскай Лігі свабоды Антанасу Цярляцкасу.
БелаПАН/nn.by/аз