Бэрлюсконі ня можа займаць дзяржпасады на працягу двух гадоў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
19.10.2013 17:40
Згодна зь дзеючым у Італіі законам, балятавацца й займацца палітыкай забаронена асобам, прыгавораным да тэрміна зьняволеньня больш за два гады.
Silvio Berlusconifot. PAP/EPA/Stefano Porta
Мілянскі суд пастанавіў, што былы прэм'ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі ня можа займаць дзяржаўныя пасады на працягу двух гадоў. Спэцыяльная сэнацкая камісія парлямэнта Італіі рэкамендавала пазбавіць Бэрлюсконі сэнатарскіх паўнамоцтваў.
Як чакаецца, у бліжэйшы час будзе названа дата слуханьняў, на якіх Сэнат павінен адобрыць рашэньне спэцкамісіі.
Згодна зь дзеючым у Італіі законам, балятавацца й займацца палітыкай забаронена асобам, прыгавораным да тэрміна зьняволеньня больш за два гады.
Былы прэм'ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі быў прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўленьня свабоды па гучнай справе аб фінансавых махінацыях у створанай ім мэдыйнай групе Mediaset. Пры гэтым тэрмін зьняволеньня яму быў аўтаматычна скарочаны да аднаго года ў сувязі з законам аб памілаваньні.
Бэрлюсконі не пагражае турэмнае зьняволеньне ў сувязі з пажылым узростам: экс-прэм'еру ў канцы верасьня споўнілася 77 гадоў.
вс