16-гадовая пакістанка атрымала прэмію Паліткоўскай
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
05.10.2013 13:50
Яна таксама ўваходзіць у кароткі сьпіс прэтэндэнтаў на прэмію імя Андрэя Сахарава за 2013 г.
Фота: Luke MacGregor / Reuters
16-гадовая пакістанка Малала Юсуфзай, параненая талібамі восеньню 2012 года, атрымала прэмію імя Анны Паліткоўскай. Пра гэта паведамляе Agence France-Presse.
Цырымонія ўзнагароджаньня прайшла ў Лёндане. На ўрачыстасьці Малала сказала, што хацела б быць «такой жа мужнай, як Паліткоўская».
Малала Юсуфзай таксама намінаваная на Нобэлеўскую прэмію міру, якая будзе ўручаная 11 кастрычніка. Маладая пакістанка ўваходзіць у кароткі сьпіс прэтэндэнтаў на прэмію імя Андрэя Сахарава за 2013 г. Раней, у студзені 2013 года, дзяўчынка атрымала прэмію Сымоны дэ Бавуар, якую ўручаюць абаронцам правоў жанчын.
Малала Юсуфзай ад 11 годоў вяла блёг для Бі-Бі-Сі, у якім распавядала пра жыцьцё пакістанскага рэгіёну Сват, які з 2007 па 2009 год знаходзіўся пад уладай талібаў. У сваім блёгу яна апісвала злачынствы, учыненыя баевікамі, і распавядала аб парушэньнях правоў жанчын.
У кастрычніку 2012 года талібы спынілі школьны аўтобус, у якім знаходзілася Малала, і адкрылі па падлеткаx агонь. Малала была параненая ў шыю і галаву. Спачатку яе лячылі ў Пакістане, пазьней перавезьлі ў Вялікабрытанію, дзе дзяўчынка перанесла некалькі апэрацый — у тым ліку апэрацыю па ўзнаўленьні слыху.