Хадаркоўскі раней апынецца на волі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
06.08.2013 17:31
Вярхоўны суд Расеі скараціў на два месяцы прысуд выдадзены бізнэсмэну.
Вярхоўны суд Расеі скараціў на два месяцы прысуд, выдадзены Міхаілу Хадаркоўскаму й яго бізнэс-партнэру Платону Лебедзеву.
Абодва мужчыны выйдуць на волю ў наступным годзе пасьля 10 гадоў і 10 месяцаў у турэмным лягеры.
Вярхоўны суд пастанавіў, што гарадзкі суд Масквы павінен быў зьменшыць тэрмін пакараньня, калі вырашыў аб скарачэньні сумы адмытых грошай, у якой абвінавачваліся Хадаркоўскі й Лебедзеў.
Бізнэсмэны былі прысуджаны да 11 гадоў турэмнага зьняволеньня па абвінавачваньні ў крадзяжы 200 мільёнаў тон нафты й адмываньні грошай.
Першапачаткова яны былі прыгавораны да 14 гадоў пазбаўленьня волі. Першы прысуд быў скарочаны на год, а затым на чарговыя 2 гады.
aз