Вялікабрытанія: Турма за раман з вучаніцаю
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        22.06.2013 17:12
                    
                                 
                
                
                    Да пяці з паловаю гадоў турмы прысуджаны 30-гадовы настаўнік, які ўцёк у Францыю разам з 15-гадовай школьніцай.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         
У верасьні мінулага года настаўнік матэматыкі Джэрэмі Форэст зьбег ў Бардо ў Францыю са сваёй 15-гадовай вучаніцаю, зь якой годам раней увязаўся ў раман. Праз тыдзень іх знайшла француская паліцыя, дзяўчына была дэпартаваная ў Англію, а настаўнік трапіў за краты.  
У ходзе сьледзтва Форэст прызнаўся ў палавых зносінах зь непаўналетняй, аднак яму не было прад'яўленае абвінавачваньне ў згвалтаваньні. 
Брытанскія СМІ сьцьвярджаюць, што зносіны настаўнікаў з вучнямі ў Эўропе па-ранейшаму рэдкія. Аднак апошнімі гадамі школы і іх ўлады заахвочваюць настаўнікаў, каб падтрымліваць больш цесныя кантакты з моладзьдзю на Twitter, Facebook і іншых сацыяльных сетках. І гэта можа спрыяць разьвіцьцю неадпаведных эмацыйных і сэксуальных адносін.  
эб