Femen зноў у судзе
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        13.06.2013 09:23
                    
                                 
                
                
                    У Тунісе трох актывістак Femen прысудзілі да турэмнага тэрміну.
                
                
                
                
               
                
                         
 
Суд у Тунісе 12 чэрвеня прысудзіў трох актывістак ўкраінскай фэміністычнай групы Femen да чатырох месяцаў пазбаўленьня волі за непрыстойныя паводзіны ў грамадзкім месцы, паведамляе Reuters.
Абвінавачаныя ў сваю чаргу сьцьвярджалі, што ў іх дзеяньнях не было нічога непрыстойнага і абразьлівага і такім чынам яны выказвалі свае палітычныя погляды, паведамляе Agence France-Presse. Пасьля абвяшчэньня прысуду Іна Шаўчэнка, прадстаўніца Femen у Парыжы заявіла, што ўдзельніцы руху маюць намер і надалей праводзіць акцыі ў Тунісе. 
Тры удзельніцы Femen, - дзьве францужанкі і немка, - былі затрыманыя ў сталіцы Тунісу 29 траўня пасьля таго, як распрануліся ў знак падтрымкі іх туніскай паплечніцы Аміны Тайлер (Amina Tyler).
Тайлер была арыштаваная 19 траўня ў горадзе Кайруа, пасьля таго як яна напісала слова «Femen» на сьцяне ля могілак. 31 траўня суд прызнаў яе вінаватай у захоўваньні дома выбуховых рэчываў і прысудзіў да штрафу.
У апублікаваным у красавіку праекце новай канстытуцыі Тунісу, дзе пасьля рэвалюцыі да ўлады прыйшлі памяркоўныя ісламісты, абвяшчаецца роўнасьць мужчын і жанчын у правах і магчымасьцях. 
lenta.ru/эб