Logo Polskiego Radia
Print

„Lufthansa” ацэньвае страты

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.04.2013 17:17
З-за ўчарашняга пратэсту працаўнікоў было адменена 1700 рэйсаў.
EPA MAURITZ ANTIN

/

Пасьля ўчарашняга аднадзённага страйку працаўнікоў самалёты нямецкага авіяперавозчыка „Lufthansa” лятаюць ужо амаль нармальна. Тым часам кіраўніцтва авіялініі ацэньвае страты, выкліканыя пратэстам.

Сёньня „Lufthansa” вярнулася да нармальнага графіка працы – не былі адпраўленыя толькі некалькі рэйсаў. Учора, з-за пратэсту працаўнікоў, было адменена 1700 рэйсаў, то бок, амаль усе заплянаваныя палёты. Пратэстацыйная акцыя ўскладніла пляны амаль 150 тысячаў пасажыраў. Усё ж хаосу ў аэрапортах удалося пазьбегнуць.

Агулам у страйку ўдзельнічалі каля 12 тысячаў супрацоўнікаў наземнага пэрсанала нямецкага авіяперавозчыка. Страты, зьвязаныя з пратэстам, паводле папярэдніх ацэнак, склалі ня менш за 10 мільёнаў эўра.

Арганізатар страйку, прафсаюз „Verdi”, патрабуе для супрацоўнікаў 5-працэнтнага павелічэньня зарплаты. Перамовы па гэтым пытаньні адбудуцца, праўдападобна, напрыканцы месяца.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт