Верталёты кіраўнікоў Расеі ствараюць у небе заторы 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        24.10.2012 21:03
                    
                                 
                
                
                    Верталёты Пуціна й Мядзьведзева ствараюць у небе заторы ў радыусе 100 кілямэтраў.
                
                
                    
                        
                     
                
                
                
               
                
                         Расейскія ўлады нядаўна заявілі пра рашэньне замяніць службовы транспарт для лідараў краіны з аўтамабільнага на паветраны для таго, каб паменшыць колькасьць коркаў на дарогах. Аднак гэтую ініцыятыву падтрымалі ня ўсе чыноўнікі. Як распавёў адзін з уладальнікаў верталёта, "ня варта забываць аб тым, што калі ўзьлятае хтосьці з кіраўніцтва, неба "зачыняюць".
Паводле суразмоўцы, коркі былі на зямлі, а цяпер будуць у паветры, бо прастору "зачыняюць" у радыусе 100 кілямэтраў. “Я 40 хвілін сяджу на зямлі, а калі знаходжуся ў паветры, дысьпетчар перадае каманду - неадкладна шукаць пляцоўку й садзіцца", сказаў суразмоўца. 
Пагаршэньне сытуацыі адбылося каля двух-трох тыдняў таму - прыкладна ў той час, калі прэзыдэнт і прэм'ер-міністар Расеі пачалі выкарыстоўваць для перамяшчэньня верталёт. Як заявілі ва ўрадавай прэс-службе, Пуцін і Мядзьведзеў пачалі выкарыстоўваць паветраны транспарт, каб разгрузіць сталічныя аўтамагістралі й не перагараджаць дарогу сваімі картэжамі.
Русская служба новостей/вс