Logo Polskiego Radia
Print

Мазуры: пратэст супраць ветракоў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.03.2012 12:14
Шмат сьведчыць пра тое, што мясцовыя ўлады возьмуць пад увагу пратэст 2 тысячаў жыхароў.

/

Амаль 2 тысячы жыхароў гміны й гораду Гіжыцка падпісаліся пад заявай-пратэстам па справе будаўніцтва ветраных электрастанцыяў.

Паводле плянаў, фэрма ветракоў мела ўзьнікнуць у адлегласьці 200-300 мэтраў ад дамоў па паўночным баку возера Нэгоцін.

Гаворка ідзе пра мясцовасьці Сулімы, Кажухі Вялікія, Упалты й Круклін. У згаданых месцах пранавалася будаўніцтва 20-30 ветракоў.

Шмат сьведчыць пра тое, што мясцовыя ўлады возьмуць пад увагу калектыўны пратэст жыхароў. Большасьць зь іх выказалася за павелічэньне адлегласьці ветраных фэрмаў як мінімум на 3 кілямэтры ад мяжы гораду ды 8 кілямэтраў ад возера.

Канчатковае рашэньне па гэтай справе будзе прынятае падчас сэсіі Гміннай рады 30-га сакавіка.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт