Пажыцьцёвае зьняволеньне для забойцы з Лодзі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        20.12.2011 17:41
                    
                                 
                
                
                    Забойца працаўніка офіса ПіС пазбаўлены грамадзянскіх правоў на 10 гадоў.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         
  Пажыцьцёвае зьняволеньне - столькі суд у Лодзі прысудзіў Рышарду Цыбе - забойцы працаўніка офісу партыі „Права й справядлівасьць”.
Прысуджаны пазбаўлены таксама грамадзянскіх правоў на бліжэйшыя 10 гадоў. За ўмоўнае вызваленьне мужчына зможа хадайнічаць пасьля 30 гадоў турмы.
Прысуд задаволіў патрабаваньне пракуратуры ды дапаможных абвінаваўцаў  - сям’ю забітага мужчыны. Прысуд пакуль не ўступіў ў сілу.
Нагадаем, у кастрычніку мінулага году Рышард Цыба ўварваўся ў офіс „ПіС” у Лодзі, застрэліў аднаго з прысутных на месцы працаўнікоў, другога параніў нажом.
Падчас допытаў абвінавачаны прызнаў сваю віну.
аз