А.Пачобут - ляўрэат „Grand Press 2011”
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        14.12.2011 18:11
                    
                                 
                
                
                    За яго кандыдатуру прагаласавалі 69 рэдакцыяў польскіх СМІ.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         
  Карэспандэнт выданьня „Gazeta Wyborcza” ў Беларусі Андрэй Пачобут стаў „Журналістам 2011 году”.
За яго кандыдатуру прагаласавалі 69 рэдакцыяў польскіх СМІ.
Сёньня ў Варшаве прайшла цырымонія ўручэньня прэміяў у конкурсе „Grand Press 2011”.
У сувязі з тым, што Пачобут ня можа пакідаць тэрыторыі Беларусі, узнагароду ад яго імя атрымала жонка Аксана.
Наступныя месцы ў конкурсе занялі ксёндз Адам Банецкі з выданьня „Tygodnik Powszechny”, Павал Лісіцкі - галоўны рэдактар тыднёвіка „Uważam Rze”, Кшыштаф  Земяц з „Wiadomości TVP 1” і Ваўжынец Смачыньскі з часопіса „Polityka”.
аз