Міністры замежных спраў Польшчы й Расеі абмеркавалі вяртаньне абломкаў Ту-154М
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
17.05.2019 17:30
Як паведаміла МЗС Польшчы, гэта была першая за пяць гадоў сустрэча на ўзроўні міністраў замежных спраў.
Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч.By Sejm RP, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=68440719
Міністры замежных спраў Польшчы й Расеі абмеркавалі вяртаньне абломкаў урадавага Ту-154м
Міністры замежных спраў Польшчы і Расеі: Яцэк Чапутовіч і Сяргей Лаўроў пагадзіліся, што забесьпячэньне роўнага доступу абодвух бакоў да абломкаў польскага ўрадавага самалёта Ту-154М неабходнае для завяршэньня польскага й расейскага сьледзтва. Сяргей Лаўроў запэўніў у гатоўнасьці да супрацоўніцтва ў сфэры міжнароднай прававой дапамогі, – паведаміла польскае МЗС.
Кіраўнікі дыпляматыі Польшчы й Расеі сустрэліся ў пятніцу падчас 129-й сэсіі Камітэта міністраў Рады Эўропы, якая адбылася ў Хэльсынкі. Як паведаміла ў камюніке МЗС Польшчы, гэта была першая за пяць гадоў сустрэча на ўзроўні міністраў замежных спраў Польшчы й Расейскай Фэдэрацыі.
Паводле інфармацыі МЗС Польшчы, асноўнай тэмай перамоваў было пытаньне вяртаньня абломкаў самалёта Ту-154М, які разьбіўся пад Смаленскам 10 красавіка 2010. У выніку той катастрофы загінула 96 чалавек, у тым ліку прэзыдэнцкая пара Польшчы.
Расейская Фэдэрацыя дагэтуль не вярнула ў Польшчу абломкі ўрадавага борта.
Міністры замежных спраў Польшчы і Расеі Яцэк Чапутовіч і Сяргей Лаўроў пагадзіліся, што забесьпячэньне роўнага доступу абодвух бакоў да абломкаў польскага ўрадавага самалёта Ту-154М неабходнае для завяршэньня польскага й расейскага сьледзтва.
Сяргей Лаўроў запэўніў у гатоўнасьці да супрацоўніцтва ў сфэры міжнароднай прававой дапамогі, – паведаміла польскае МЗС. Кіраўнікі дыпляматыі Польшчы й Расеі сустрэліся ў пятніцу падчас 129-й сэсіі Камітэта міністраў Рады Эўропы, якая адбылася ў Хэльсынкі. Як паведаміла МЗС Польшчы, гэта была першая за пяць гадоў сустрэча на ўзроўні міністраў замежных спраў Польшчы й Расейскай Фэдэрацыі.
Паводле інфармацыі МЗС Польшчы, асноўнай тэмай перамоваў было пытаньне вяртаньня абломкаў самалёта Ту-154М, які разьбіўся пад Смаленскам 10 красавіка 2010. У выніку той катастрофы загінула 96 чалавек, у тым ліку прэзыдэнцкая пара Польшчы.Расейская Фэдэрацыя дагэтуль не вярнула ў Польшчу абломкі ўрадавага борта.
IAR/эж