Польшча - эўрапейскі перадавік у забруджваньні паветра
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
09.05.2019 13:49
Аднак у такіх краінах як Баўгарыя ці Партугалія атрымалася нават скараціць шкодныя выкіды больш чым на 8%.
eugeniu/pixabay.com/CC0 Public Domain
Менавіта Польшча ўвайшла ў пяцёрку дзяржаў Эўрапейскага Зьвязу, у якіх у 2018 годзе павялічыліся аб’ёмы выкідаў СО2.
У Польшчы эмісія вуглякіслага газу вырасла на 3,5%. У большым аб’ёме выкіды вуглякіслага газу ўзрасьлі толькі ў Эстоніі ды Латвіі, таксама ў «чорную» пяцёрку ўвайшлі маленькія Люксэмбург ды Мальта.
Польскі вынік тым больш уражвае, што летась агулам у Эўразьвязе выкіды СО2 зьменшыліся на 2,5%. У такіх краінах як Баўгарыя ці Партугалія атрымалася скараціць шкодныя выкіды больш чым на 8%. З дадзенай статыстыкі вынікае, што Польшча заняла трэцяе месца сярод краін эўрапейскай супольнасьці, паводле нанясеньня шкоды навакольнаму асяродзьдзю.
Найгоршае ў гэтым тое, што наўрад бліжэйшым часам сытуацыя зьменіцца да лепшага. Паводле праекту энэргетычнай палітыкі, падрыхтаванага адпаведным міністэрствам, у 2030 годзе 60% польская электрычнасьці будзе вырабляцца пры выкарыстаньні вугля – то-бок найвялікшай крыніцы забруджваньня паветра, канстатуюць у выданьні Dziennik Gazeta Prawna.
эж