NATO пабудуе ў Польшчы склады для амэрыканскай бронетэхнікі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
24.03.2019 18:12
Photo:Heldt/de.wikipedia.org/public domain
Зброі і боепрыпасаў будзе дастаткова для ўзбраеньня цэлай брыгады, паведаміла амэрыканская газэта Wall Street Journal са спасылкай на прадстаўніка альянсу.
Будаўніцтва складоў пачнецца пры канцы бягучага года і будзе доўжыцца блізу двух гадоў. Выдаткі ацэньваюцца ў 260 мільёнаў даляраў.
Улады Польшчы дамагаюцца разьмяшчэньня на тэрыторыі краіны пастаяннай амэрыканскай базы. У Варшаве гэта тлумачаць ваеннай пагрозай з боку Расеі.
ПР/юл