Logo Polskiego Radia
Print

Шатляндыя хоча дапамагчы Польшчы па ветраных фэрмах

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.01.2019 15:46
  • 29.01.2019_эканоміка.mp3
Шатляндыя прапануе тэхналягічную і дасьледчыцкую падтрымку.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com

Шатляндыя прапануе Польшчы дапамогу па падрыхтоўцы ветраных фэрмаў на Балтыйскім моры.

Польскі ўрад плянуе, што да 2020 году ў краіне 15% энэргіі будуць забясьпечваць абнаўляльныя крыніцы энэргіі.

На мінулым тыдні ў Варшаве сустрэліся міністар гандлю Шатляндыі Іван МакКі (Ivan McKee) і польскі міністар энэргіі Кшыштаф Тхужэўскі (Krzysztof Tchórzewski).

МакКі падкрэсьліваў, што, карыстаючыся досьведам Шатляндыі, палякі могуць пазьбегчы непатрэбных і каштоўных памылак.

Шатляндыя прапануе тэхналягічную і дасьледчыцкую падтрымку. Значную частку праекту складае вывучэньне краявіду разьмяшчэньня фэрмы. «Нашыя экспэртызы дапамогуць разьмясьціць марскія ветраныя фэрмы такім чынам, каб яны працавалі як мага больш прадуктыўна», – казаў прадстаўнік Шатляндыі.

На сустрэчы з МакКі ўдзельнічалі прадстаўнікі польскіх энэргетычных кампаній PGE i Orlen, а таксама Польскай асацыяцыі марской ветраэнэргетыкі (Polskie Towarzystwo Morskiej Energetyki Wiatrowej).

Ветраныя фэрмы будуць усталяваныя ў Выключна польскай эканамічнай зоне на Балтыйскім моры. Энэргетычны патэнцыял польскага мора ацэнены ў 12-14 гігават. Гэта вельмі многа, бо зараз уся польская энэргетычная сыстэма вырабляе 40 гігават. Першыя польскія ветракі на Балтыйскім моры рэальна могуць запрацаваць у 2025 годзе.

Вопыт Шатляндыі можа быць Польшчы вельмі карысным, тым больш, што шатляндцы першымі ў сьвеце стварылі «плаваючую» ветраную фэрму, гэта значыць, не прымацаваную да марскога дна.

Dziennik Gazeta Prawna/яс

Эфірны выпуск перадачы Пульс польскай эканомікі слухайце ў далучаным гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт