Міністар замежных спраў Польшчы заклікае Расею вызваліць украінскіх маракоў
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        16.01.2019 15:10
                    
                    Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч, разам з эстонскім і летувіскім калегамі знаходзіцца з афіцыйным візытам ва Ўкраіне. 
                
Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч.By Sejm RP, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=68440719
                     
Кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў Польшчы, Эстоніі і Летувы заклікалі Расею неадкладнага вызваленьня 24 украінскіх маракоў. На думку, міністраў Масква таксама павінна вярнуць Украіне захопленыя караблі і забясьпечыць свабоднае суднаходзтва ў Чорным ды Азаўскім моры.
Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч, разам з эстонскім і летувіскім калегамі знаходзіцца з афіцыйным візытам ва Ўкраіне. Міністры замежных сустрэліся зь прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнка. Паводле прэс-службы ўкраінскага лідэра, падчас сустрэчы, міністры замежных спраў Польшчы, Эстоніі й Летувы падкрэсьлілі, што неабходна ўзмацніць міжнародны ціск на Расею.
Падчас падзякі міністрам замежных спраў за візыт, прэзыдэнт Украіны, зьвярнуў увагу на актыўную пазыцыю Польшчы, Эстоніі й Летувы ў пытаньні ўвядзеньня новых санкцый супраць Расеі.   
IAR/эж
Кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў Польшчы, Эстоніі і Летувы заклікалі Расею неадкладна вызваліць 24 украінскіх марака. На думку, міністраў Масква таксама павінна вярнуць Украіне захопленыя караблі і забясьпечыць свабоднае суднаходзтва ў Чорным ды Азоўскім моры.