Logo Polskiego Radia
Print

Польшча нарошчвае пастаўкі звадкаванага газу

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.01.2019 16:12
Дадзеная сыравіна становіцца усё больш важным элемэнтам у польскім энэргетычным балянсе.
Фото: wikipedia.org/By Polskie LNG S.A. - Own work, CC BY-SA 4.0

Звадкаваны газ становіцца ўсё больш важным прадуктам на рынку энергарэсурсаў у Польшчы. Прадстаўнік польскага ўрада па справах стратэгічнай энэргетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі сказаў, што дадзеная сыравіна становіцца ўсё больш і больш супастаўная з нафтай і вугалем.

Паводле дадзеных Нацыянальнага кангрэса па цяплу ды энэргетыцы Powerpole, для Польшчы гэта вельмі спрыяльная тэндэнцыя.

Дадзеная краіна мае газавы тэрмінал у Свінавуйсьце, пашырае яго, маенадзейных пастаўцоў звадкаванага газу на польскі рынак, у дадатак па коштах, якія ўсё больш раўняюцца з глябальнымі цэнамі.

У другой палове сьнежня польскі ўрад прыняў рашэньне пра далейшую разбудову тэрмінала СПГ у Свінавуйсьці. У выніку яго рэгазафікацыйныя магутнасьці павялічацца з цяперашніх 5 мільярдаў кубічных мэтраў газу да 7,5 мільярдаў гадавой прапускной здольнасьці.

Пашырэньне тэрміналу завершыцца да канца 2021 года.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт