У польскай арміі зьявіцца новая дывізія
Да гэтага часу ў Польшчы налічваецца тры дывізіі, аб падрабязнасьцях паўстаньня чарговай дывізіі паведаміла Міністэрства нацыянальнай абароны на мінулым тыдні, паведамляе Gazeta Wyborcza.
Утварэньне дывізіі было абвешчана сёлета 5 верасьня, менавіта тады міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак прызначыў генэрала Рамана Грамадзіньскага камандуючым новага вайсковага фармаваньне. Дывізіі атрымала 18 нумар, у гонар аднаўленьня Польшча дзяржаўнасьці ў 1918 годзе. Міністра Блашчак вырашыў, што штаб дывізіі будзе разьмешчаны ва ўсходняй частцы Польшчы, у горадзе Седльцы, які знаходзіцца ў ста кілямэтрах ад мяжы зь Беларусьсю.
Паводле Міністэрства абароны Польшчы, падчас міру асабовы склад дывізіі будзе налічваць 7780 жаўнераў, зь іх 750 будуць мець афіцэрскія званьні. Дывізія будзе складацца з трох брыгад, да двух існуючых далучаць новую мэханізаваную брыгаду, якая зьявіцца ў Любліне. Таксама ў склад 18 дывізіі будуць уваходзіць артылерыйскі полк, зэнітны полк, лягістычны полк, а таксама батальён выведкі.
Намесьнік міністра абароны Польшчы Войцех Скуркевіч паведаміў, што новая вайсковая адзінка будзе кантраляваць паўднёва-ўсходні накірунак «Берасьцейскую» і «Перамышльскую» брамы, то-бок гістарычныя напрамкі агрэсіі на Польшчу.
Аргумэнтуючы стварэньне новай дывізіі, віцэміністар Скуркевіч прыгадаў пагрозы якія сыходзяць з боку Расеі: канфлікты ў Крыму, на Данбасе, агулам гібрыдную пагрозу з боку РФ.
Да гэтага часу ў Польшчы налічваецца тры дывізіі, аб падрабязнасьцях паўстаньня чарговай дывізіі паведаміла Міністэрства нацыянальнай абароны на мінулым тыдні, паведамляе Gazeta Wyborcza.
Аб утварэньні дывізіі было абвешчана сёлета 5 верасьня, менавіта тады міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак прызначыў генэрала Рамана Грамадзіньскага камандуючым новага вайсковага фармаваньне. Дывізіі атрымала 18 нумар, у гонар аднаўленьня Польшча дзяржаўнасьці ў 1918 годзе. Міністра Блашчак вырашыў, што штаб дывізіі будзе разьмешчаны ва ўсходняй частцы Польшчы, у горадзе Седльцы, які знаходзіцца ў ста кілямэтрах ад мяжы зь Беларусьсю.
Паводле Міністэрства абароны Польшчы, падчас міру асабовы склад дывізіі будзе налічваць 7780 жаўнераў, зь іх 750 будуць мець афіцэрскія званьні. Дывізія будзе складацца з трох брыгад, да двух існуючых далучаць новую мэханізаваную брыгаду, якая зьявіцца ў Любліне. Таксама ў склад 18 дывізіі будуць уваходзіць артылерыйскі полк, зэнітны полк, лягістычны полк, а таксама батальён выведкі.
Намесьнік міністра абароны Польшчы Войцех Скуркевіч паведаміў, што новая вайсковая адзінка будзе кантраляваць паўднёва-ўсходні накірунак «Берасьцейскую» і «Перамышльскую» брамы, то-бок гістарычныя напрамкі агрэсіі на Польшчу.
Аргумэнтуючы стварэньне новай дывізіі, віцэміністар Скуркевіч прыгадаў пагрозы якія сыходзяць з боку Расеі: канфлікты ў Крыму, на Данбасе, агулам гібрыдную пагрозу з боку РФ.
Gazeta Wyborcza/эж