Як мінімум 11 гадзін чакаюць грузавікі ў Дарагуску на польска-украінскай мяжы
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
18.11.2018 16:11
Легкавыя аўтамабілі не чакаюць на пераходах у чарзе.
Ілюстрацыйны здымакpixabay.com
Чарга фураў на кантрольна-прапускным пункце ў Дарагуску на польска-украінскай мяжы дасягае ўжо пяці кілямэтраў. Паводле падлікаў Нацыянальнай бюджэтнай адміністрацыі, кіроўцы чакаюць праверкі, каб выехаць з Польшчы ва Ўкраіну, як мінімум 11 гадзін. Пры гэтым неабходна падрыхтавацца да яшчэ больш доўгага стаяньня на мяжы.
У сваю чаргу на КПП у Грэбэнным кантроль можна прайсьці значна хутчэй – за прыкладна 3 гадзіны. Легкавыя аўтамабілі не чакаюць на пераходах у чарзе.
ІАР/нг