Logo Polskiego Radia
Print

Знойдзеныя найстарэйшыя на тэрыторыі Польшчы астанкі чалавека

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.10.2018 13:17
Косткі далоні належалі нэандэртальскаму дзіцяці. Знаходцы 115 тысяч гадоў.
JamesDeMers/pixabay.com/CC0

Знойдзеныя найстарэйшыя на тэрыторыі Польшчы астанкі чалавека
На тэрыторыі Айцоўскага нацыянальнага парку знойдзеныя найстарэйшыя ў Польшчы астанкі чалавека. Гэта косьць далоні нэандэртальскага дзіцяці даўжынёй амаль цэлы сантымэтар. “Гэта ўнікальнае адкрыцьцё”, - кажуць навукоўцы.
Астанкі, знойдзеныя ў Цёмнай пячоры (Jaskiniа Ciemnа), маюць каля 115 тысяч гадоў. Навукоўцы мяркуюць, што знойдзеныя косткі далоні належалі дзіцяці ва ўзросьце 5-7 гадоў і былі перавараныя вялікай птушкай. Невядома, ці гэтая птушка зьела жывое дзіця ці ўжо пасьля сьмерці.
Астанкі захаваліся ў вельмі кепскім стане, таму нельга будзе зрабіць аналіз ДНК. Усё ж навукоўцы не сумняваюцца, што гэта астанкі нэандэртальца. “Яны паходзяць з вельмі глыбокага слою пячоры, які знаходзіцца некалькі мэтраў пад цяперашняй паверхняй. У ім захаваліся тыповыя каменныя прылады, якія ўжывалі нэандэртальцы”, - гаворыць прафэсар Павал Вальдэ-Новак з Інстытуту археалёгіі Ягелонскага ўнівэрсытэту ў Кракаве.

На тэрыторыі Айцоўскага нацыянальнага парку знойдзеныя найстарэйшыя ў Польшчы астанкі чалавека. Гэта косьць далоні нэандэртальскага дзіцяці даўжынёй амаль цэлы сантымэтар. “Гэта ўнікальнае адкрыцьцё”, - кажуць навукоўцы.

Астанкі, знойдзеныя ў Цёмнай пячоры (Jaskiniа Ciemnа), маюць каля 115 тысяч гадоў. Навукоўцы мяркуюць, што знойдзеныя косткі далоні належалі дзіцяці ва ўзросьце 5-7 гадоў і былі перавараныя вялікай птушкай. Невядома, ці гэтая птушка зьела жывое дзіця ці ўжо пасьля сьмерці.

Астанкі захаваліся ў вельмі кепскім стане, таму нельга будзе зрабіць аналіз ДНК. Усё ж навукоўцы не сумняваюцца, што гэта астанкі нэандэртальца.

“Яны паходзяць з вельмі глыбокага слою пячоры, які знаходзіцца некалькі мэтраў пад цяперашняй паверхняй. У ім захаваліся тыповыя каменныя прылады, якія ўжывалі нэандэртальцы”, - гаворыць прафэсар Павал Вальдэ-Новак з Інстытуту археалёгіі Ягелонскага ўнівэрсытэту ў Кракаве.

PAP/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт