Logo Polskiego Radia
Print

Польскія вучоныя знайшлі прычыну, чаму буслы не далятаюць да Афрыкі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.09.2018 17:02
Аказалася, што многія з іх паміраюць на сьмецьцезвалцы ў Баўгарыі.
pixabay.com/CC0

Палякі знайшлі прычыну, чаму буслы не далятаюць да Афрыкі
Звычайна пад канец лета буслы адлятаюць у вырай. Навукоўцы Інстытуту заалёгіі Ўнівэрсытэту прыродазнаўчых навук у Познані адкрылі, што значная частка птушак не далятае да Афрыкі. Аказалася, што многія з іх паміраюць на сьмецьцезвалцы ў Баўгарыі.
Сёлета польскія навукоўцы зьмясьцілі на 54 маладых буслах перадатчыкі GPS-GSM. 23 буслы памерлі. Толькі адзін з іх загінуў у Саудаўскай Арабіі, а 22 не ўдалося вылецець з Эўропы, паколькі большасьць з іх памерла ў выніку ўдараў токам ад высакавольтных ліній электраперадач у Баўгарыі.
Польскія навукоўцы паляцелі ў месца, дзе загінулі буслы. Блізу баўгарскага Бургасу знаходзіцца сьмецьцезвалка, на якой птушкі робяць прыпынак па дарозе ў вырай. Навукоўцы дасьледавалі тэрыторыю вакол 10 энэргетычных слупоў і знайшлі астанкі ажно 130 мёртвых птушак. «На звалцы знаходзіцца каля 100 слупоў, таму магло загінуць каля 1300 буслоў», – інфармуюць навукоўцы.
Да гэтага часу здавалася, што галоўнай прычынай праблем буслоў падчас міграцыі зьяўляецца паляваньне на іх у некаторых краінах Блізкага Ўсходу. Польскія навукоўцы высьветлілі, што праблемы птушак пачынаюцца ў Эўропе.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт