У Польшчы створаць Фонд нацыянальнай абароны
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
05.09.2018 10:00
Міністар нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак заявіў аб неабходнасьці мадэрнізаваць Войска Польскае.
Марыюш Блашчак на 26-й Міжнароднай выстаўцы абароннай прамысловасьці ў КельцахФота: PAP/Piotr Polak
У Польшчы будзе створаны Фонд нацыянальнай абароны, — паведаміў міністар нацыянальнай абароны краіны Марыюш Блашчак на 26-й Міжнароднай выстаўцы абароннай прамысловасьці, якая з 4 верасьня праходзіць у Кельцах.
Фонд будзе папаўняцца сродкамі зь бюджэту, удакладніў міністар: «Нам важна ўмацаваць абараназдольнасьць, мадэрнізаваць Войска Польскае, каб адпавядаць патрабаваньням, якія ставіць перад намі Паўночнаатлянтычны альянс, а перш за ўсё — грамадзяне, якія хочуць жыць у бясьпечнай дзяржаве».
Марыюш Блашчак дадаў, што выстаўка ў Кельцах — гэта выдатнае месца для ацэнкі стану польскай індустрыі ўзбраеньняў і цудоўная пляцоўка для абмену думкамі аб кірунках далейшай мадэрнізацыі Войска Польскага.
IAR/вк