Logo Polskiego Radia
Print

Беспрацоўе ў Польшчы застаецца на ранейшым узроўні

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.08.2018 12:03
Эканаміст Пётр Буяк лічыць, што ў канцы бягучага году беспрацоўе ў Польшчы складзе 5,7%.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Беспрацоўе ў Польшчы застаецца на ранейшым узроўні
Эканаміст Пётр Буяк лічыць, што ў канцы бягучага году беспрацоўе ў Польшчы складзе 5,7%.
Узровень беспрацоўя ў ліпені склаў 5,9%, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне. Гэта азначае, што колькасьць беспрацоўных не павысілася ад чэрвеня.
Галоўны эканаміст бабку PKO BP Пётр Буяк падкрэсьлівае, што апошнія дадзеныя супадаюць з ранейшымі прагнозамі Міністэрства па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі.
Тым ня менш экспэрт адзначае, што беспрацоўе зьніжаецца больш павольна, чым раней. Паводле яго, гэта вынік таго, што працадаўцы маюць праблему знайсьці супрацоўнікаў зь неабходнымі кваліфікацыямі ў канкрэтным месцы.
Экспарт спадзяецца, што нізкі ўзровень беспрацоўя павысіць схільнасьць працадаўцаў да павышэньня заработнай платы, а таксама будзе спрыяць працаўладкаваньню замежнікаў.
Пётр Буяк лічыць, што ў канцы бягучага году беспрацоўе ў Польшчы складзе 5,7%.
аз

Узровень беспрацоўя ў ліпені склаў 5,9%, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне. Гэта азначае, што колькасьць беспрацоўных не павысілася ад чэрвеня.

Галоўны эканаміст банку PKO BP Пётр Буяк падкрэсьлівае, што апошнія дадзеныя супадаюць з ранейшымі прагнозамі Міністэрства па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі.

Тым ня менш экспэрт адзначае, што беспрацоўе зьніжаецца больш павольна, чым раней. Паводле яго, гэта вынік таго, што працадаўцы маюць праблему знайсьці супрацоўнікаў зь неабходнымі кваліфікацыямі ў канкрэтным месцы.

Экспэрт спадзяецца, што нізкі ўзровень беспрацоўя павялічыць схільнасьць працадаўцаў да павышэньня заработнай платы, а таксама будзе спрыяць працаўладкаваньню замежнікаў.

Пётр Буяк лічыць, што ў канцы бягучага году беспрацоўе ў Польшчы складзе 5,7%.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт