Logo Polskiego Radia
Print

Польскі суд апраўдаў дэманстрантаў

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 21.08.2018 15:30
Суд прызнаў, што кіраўнік варшаўскай паліцыі ня меў права забараніць акцыю пратэсту ля Сэйма ў 2016 годзе.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com/Public Domain CC0

Суд апраўдаў 13 чалавек, абвінавачаных у правапарушэньнях падчас пратэстаў перад Сэймам у сьнежні 2016 года. Гаворка ішла аб удзеле ў сходзе, нягледзячы на яго роспуск, і блякаваньні праезду па дарозе.

«Абвінавачаныя прыйшлі, каб скарыстацца правам, якое ім гарантуе канстытуцыя. Цяжка зразумець дзеяньні, якія абмяжоўваюць гэта права», — сказаў судзьдзя Лукаш Біліньскі.

Паводле слоў судзьдзі, абвінавачаныя не маглі ўчыніць правапарушэньня, удзельнічаючы ў сходзе, нягледзячы на яго роспуск, паколькі, на яго думку, рашэньне камэнданта паліцыі Варшавы аб роспуску сходу ня мела юрыдычнай сілы. Судзьдзя адзначыў, што такое рашэньне павінна ўтрымліваць асноўныя элемэнты, такія як абгрунтаваньне і папярэдняе папярэджаньне аб магчымасьці роспуску сходу.

Лукаш Біліньскі таксама адзначыў, што ўдзельнікі дэманстрацыі ня зьдзейсьнілі злачынства, перашкаджаючы руху на дарозе, бо, як ён дадаў, спантанны сход нельга разглядаць як блякаваньне праезду па дарозе.

У судзе разглядаліся падзеі з 16 на 17 і з 19 на 20 сьнежня 2016 года, калі перад Сэймам прыхільнікі Камітэта абароны дэмакратыі выступілі супраць зьмен у арганізацыі работы журналістаў у Сэйме. Дэманстранты таксама падтрымлівалі апазыцыйных палітыкаў, якія пратэставалі ў парлямэнце.

вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт