Logo Polskiego Radia
Print

Навальніцы, ліўні й шквалісты вецер пранесьліся над Польшчай

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.06.2018 09:37
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда адмяніў замежную паездку з-за нялётнага надвор'я.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0.

У выніку навальніцаў, ліўняў і моцнага ветру, якія ўвечары ў чацьвер і ноччу з чацьвярга на пятніцу прайшлі над многімі рэгіёнамі Польшчы, загінуў адзін чалавек, 10 атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці. Дзяржаўная пажарная служба Польшчы паведаміла, што ва ўсёй краіне на працягу ночы пажарныя выяжджалі па выкліках 4400 раз.
Ураган пашкодзіў дахі амаль на 300 будынках, у тым ліку на 185 жылых, і шматлікія лініі электраперадач. У інтэрнэце зьявіліся відэаролікі, на якіх бачна, як вецер зрывае абшывачную бляху з будынка як паперу. На раніцу ў пятніцу 74 тыс. хатніх гаспадарак былі без электрычнасьці. Шквалісты вецер паваліў шмат дрэў, якія перагарадзілі аўтатрасы й чыгуначныя лініі.
Актуальна мясцовыя ўлады ацэньваюць страты, нанесеныя непагадзьдзю, а Дзяржаўная пажарная служба пры ўдзеле муніцыпалітэтаў працуе над ліквідацыяй наступстваў ураганаў.
У чацьвер увечары прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда меў вылецець у Талін для ўдзелу ва ўрачыстасьцях з нагоды 100-годзьдзя Незалежнасьці Эстоніі. Аднак з-за ўмоў надвор'я, моцнага ветру й дажджу, рэйс быў адменены з-за меркаваньняў бясьпекі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт