Ляўрэат Нобэля быў госьцем Кангрэсу „Польшча – Вялікі праект”
Амэрыканец Томас Джон Сарджэнт атрымаў Нобэлеўскую прэм’ію ў галіне эканомікі 2011 годзе.
Ляўрэат Нобэлеўскай прэм’іі ў галіне эканомікі амэрыканец Томас Джон Сарджэнт (Thomas John Sargent), быў спэцыяльным госьцем Кангрэсу „Польшча – Вялікі праект”, які сёньня завяршыўся ў Варшаве.
У сваім дакладзе Сарджэнт засяродзіў увагу на ролі дзяржавы ў розных эканамічных дактрынах. Хоць ён адназначна не сказаў, ці гэтая роля павінна быць невялікая ці значная, то падкрэсьліў, што грошы, якія выдаткуе ўрад, паходзяць ад падаткаплатнікаў.
Ён дадаў, што, па меншай меры, у некаторых сфэрах прысутнасьць дзяржавы пажаданая. Гаворка ідзе, напрыклад, пра грамадзкія паслугі ці дабрачынную дзейнасьць.
VIII Кангрэс „Польшча - Вялікі праект” праходзіў у Варшаве 17-20 траўня. Ён быў прысьвечаны стратэгічным праблемам разьвіцьця, якія будуць стаяць перад Польшчай у бліжэйшым часе. У яго рамках абмяркоўваліся пытаньні палітычнага, эканамічнага й культурнага характару.
аз