Logo Polskiego Radia
Print

Польскі ўрад дапаможа мясцовым уладам з будаўніцтвам мастоў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.05.2018 18:15
У найбольшай патрэбе знаходзіцца самакіраваньне малых і сярэдніх гарадоў.
Łazienkowski Bridge. Photp: Wikimedia CommonsŁazienkowski Bridge. Photp: Wikimedia Commonstvn24

Урад дапаможа мясцовым органам улады будаваць масты, заявіў на кангрэсе «Вялікі праект – Польшча» міністар інвэстыцый і разьвіцьця.

Ежы Квеціньскі сказаў, што масты – гэта тая транспартная інфраструктура, якая неабходная для гарадоў малога й сярэдняга памеру.

Міністар паведаміў, што на наступным тыдні ўрад прадставіць адпаведную праграму будаўніцтва крытычнай інфраструктуры.

Міністар Квеціньскі адмовіўся раскрыць іншыя больш падрабязныя дэталі праграмы. Польскае Інфармацыйнае радыё агенцтва змагло даведацца толькі, што прэзэнтацыя адбудзецца ў аўторак.

Дэталі праграмы паведамяць прэмʼер-міністар Матэвуш Маравецкі, міністар інфраструктуры Анджэй Адамчык ды інвэстыцый Ежы Квеціньскі.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт